4 траўня 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі прымусілі беларуса зняць футболку «Стоп Пуцін»

12

Аўтобус з беларусамі, якія ехалі ў Катынь, пратрымалі на расейскай мяжы некалькі гадзін.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД, аўтобус пратрымалі на мяжы некалькі гадзін і адпусцілі толькі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу «Катынь», у які накіроўваліся актывісты. Нягледзячы на позні час, аўтобус накіраваўся ранейшым маршрутам. Яго суправаджаў аўтамабіль расейскай дарожна-патрульнай службы.

Дагэтуль памежнікі затрымалі дваіх чалавек - Вольгу Завадскую, маці забітага журналіста Дзмітрыя Завадскага, і яшчэ аднаго актывіста для высвятлення асобы. Сябра БХД Яўгена Батуру прымусілі зняць футболку «Стоп Пуцін».

Нагадаем, сёння, з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, актывісты і праваабаронцы з Беларусі планавалі ўшанаваць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі.

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял», руху «Разам», руху «За Свабоду» ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» (усяго блізу 30 чалавек) сёння раніцай выехалі на аўтобусе з Менска ўшанаваць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі. Аўтобус спыніла на беларуска-расейскай мяжы памежная служба ФСБ Расеі і пачала правяраць пашпарты ў беларусаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках