28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфармацыйная вайна ў беларускім хакеі

6
Інфармацыйная вайна ў беларускім хакеі

У айчынным хакеі выбухнула чарговая інфармацыйная бомба.

Генеральны менеджэр ХК «Дынама-Менск» Уладзімір Беражкоў абвінаваціў шэраг хакейных клубаў, якія выступаюць у чэмпіянаце краіны ў змове і дзеяннях, якія парушаюць Статус хакеіста, а нацыянальную федэрацыю хакея - у працы супраць «Дынама». У адказ Беражкова абвінавацілі ў парушэнні прафесійнай этыкі, піша «Інтэрфакс».

Сутнасць пытання - кантракты чатырох гульцоў: Паўла Развадоўскага («Юнацтва-Менск»), Антона Елісеенкі («Металург», Жлобін), Арцёма Волкава («Юнацтва-Менск») і Аляксея Бадуна («Нёман», Гародня). Менскае «Дынама» хоча ўкласці кантракты з гэтымі хакеістамі, аднак незадаволена сумай кампенсацыі, якую жадаюць атрымаць за гульцоў клубы.

Як адзначыў Беражкоў на сваёй галінцы на форуме «Дынама-Менск», «Нёман», «Металург» і «Юнацтва» выпрацавалі кансалідаваную пазіцыю і хочуць атрымаць за кожнага з гульцоў, якія знаходзяцца ў іх на кантракце, па 100 тысяч даляраў, хоць у статусе хакеіста...зацверджаная сума «да 20 тысяч».

Гэтую прапанову, роўна як і альтэрнатыўную («штосьці тыпу арэнды, і немагчымасці выступу Развадоўскага, Волкава, Бадуна і Елісеенкі па другі бок кантракта ў нашых фарм-клубах», піша Беражкоў) генеральны мэнэджар «Дынама» назваў «непрымальнай».

Як прыклад Беражкоў прыводзіць сітуацыю з Паўлам Развадоўскім. «Напрыклад, той жа Торбін (Аляксей Торбін, спартовы дырэктар ХК «Юнацтва-Менск»), які быў дырэктарам «Дынама-Менску», аддаў Развадоўскага цалкам бясплатна, хоць папярэдні кіраўнік, Белы, купіў Паўла ў «Юнацтва» за 50 тысяч даляраў. Цяпер той жа Торбін, ужо ў статусе дырэктара «Юнацтва», прапануе «Дынама» купіць Развадоўскага другі раз, прычым за 100 тысяч даляраў. Нядрэнна, ці не праўда…», - піша Беражкоў.

Сустрэча паміж прадстаўнікамі клубаў чэмпіянату Беларусі і менскім «Дынама» адбылася ў Беларускай федэрацыі хакея пры пасярэдніцтве кіраўніка ФХРБ. Гэты факт таксама падвергнуўся крытыцы з боку генмэнэджара «Дынама». «Федэрацыя выступае пасярэднікам у перамовах, але ў той жа час не хоча выконваць уласныя пастановы і правілы - чытае іх неяк занадта па-свойму», - адзначае ён.

«Шклянка вады ў Сахары і на Алясцы каштуе розныя грошы. І сёння, калі наш паўнамочны прадстаўнік у КХЛ востра мае патрэбу ў беларускіх гульцах, лёгка рабіць палітыку, прыкрываючыся нібыта рынкам. І ў гэтай сітуацыі сумна не тое, што супраць формулы «6+1» выступаюць некаторыя заўзятары - іх, гларыхантараў, шоў-спажыўцоў, яшчэ можна зразумець. Шакуе, што свабодна або мімаволі супраць беларускага «Дынама» працуюць у нацыянальнай федэрацыі хакею...», - рэзюмаваў В.Беражкоў.

У адказ клубы Экстралігі выступілі з сумеснай заявай, у якой назвалі пазіцыю Беражкова «не адпавядаючай нормам прафесійнай этыкі і дзелавой рэпутацыі» і адмовіліся ад правядзення ўсякіх далейшых перамоваў з удзелам генмэнэджара «Дынама». Заява апублікаваная на сайтах «Нёмана», «Металурга» і «Юнацтва».

У заяве падкрэсліваецца, што старанамі «было дасягнутае пагадненне аб тым, што да 15 лістапада 2014 года гэтыя клубы не будуць пярэчыць супраць пераходу вышэйзгаданых хакеістаў у ХК «Дынама-Менск» на ўмовах двухбаковага кантракту з магчымасцю заяўкі іх за фарм-клубы - «Шахцёр» і «Дынама-Маладзечна» без выплат кампенсацый».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках