27 красавiка 2024, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Мы пакладзем пачатак падзенню таталітарных імперый

13
Аляксандр Турчынаў: Мы пакладзем пачатак падзенню таталітарных імперый

Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці.

Тэкст віншавання апублікаваны на старонцы палітыка ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Сябры, з Днём Незалежнасці! - піша ён. - Менавіта цяпер, абараняючы сваю краіну, мы атрымліваем сваю сапраўдную незалежнасць. Праз кроў, праз пакуты і барацьбу нараджаецца непераможная нацыя. Нацыя патрыётаў. Моцных свабодных людзей, якія здольныя абараніць сваю краіну і свае сем'і ад ворага. Нават такога, якія перавышае па колькасці і ўзбраенні. Сёння нараджаецца сапраўдная Украіна, якая з'яўляецца не проста геапалітычным фарміраваннем на еўрапейскай карце, а дзяржавай, якую паважаюць ва ўсім свеце».

Аляксандр Турчынаў падкрэслівае, што ў гэтыя дні ўся ўвага прыкаваная да Украіны і гэта не выпадкова.

«Гасподзь выбраў нашу краіну, каб яна стала цэнтрам зменаў ХХІ стагоддзя, - піша ён. - З нашай перамогі пачнецца падзенне агрэсараў і таталітарных імперый у новым тысячагоддзі. Няхай Гасподзь заўсёды будзе з Украінай і вядзе нас да перамогі, асвячае нашу незалежнасць і волю».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках