28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрэнныя навіны для Пуціна

10
Дрэнныя навіны для Пуціна

Што стаіць за рэзкім падзеннем коштаў на нафту? Якая верагоднасць далейшага патаннення энэргарэсурсаў?

Як згаджаюцца экспэрты, спроба тлумачэння перападаў нафтавых коштаў - справа амаль безнадзейная. Напрыклад, за апошні месяц яны ўпалі на восем адсоткаў, за год - на шэсць адсоткаў, а за два гады нафта патаннела толькі на чатыры адсоткі, за пяцігоддзе - на дзевяць адсоткаў, паведамляе «Радио Свобода».

Іншымі словамі, у апошнюю пяцігодку кошт барэля нафты ўсталёўваецца хвалепадобна, нікуды, нібы нанізаны на стодаляравы вектар. Ці можна за апошнім падзеннем кошту да амаль дзевяноста трох даляраў за барэль разгледзець прыкметы новай негатыўнай тэндэнцыі? Пытанне Грэгары Грушко, кіраўніку дырэктару амерыканскай фінансавай фірмы HWA:

- Прычыны падзення можна падзяліць на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя. Кароткатэрміновыя - аднаўленне паставак нафты з Лівіі, першы раз за мінулы год. Памяншэнне напружання ў канфлікце ва Украіне, зрэшты, так здавалася ў пачатку тыдня. І трэцяе, вельмі важнае, - падзенне коштаў на рынку ф'ючэрсаў, дзе спекулянты, вялікія хедж-фонды гуляюць на паніжэнне, мяркуючы, што доўгатэрміновыя фактары акажуць негатыўны ўплыў на рост коштаў на нафту. Доўгатэрміновыя прычыны: прапанова нафты працягвае расці. У гэтым годзе краіны - вытворцы нафты за рамкамі АПЕК здабывалі на паўтара мільёна барэляў нафты ў дзень больш, чым у мінулым годзе. Попыт. Асноўным спажыўцом нафты застаюцца Злучаныя Штаты, і ў ЗША імпарт нафты падае, бо яны змаглі рэзка павялічыць вытворчасць сланцавай нафты на сваёй уласнай тэрыторыі, вытворчасць нафты расце і ў Канадзе.

- Што ў такім выпадку можна сказаць пра доўгатэрміновую тэндэнцыю?

- Я думаю, што наперадзе - падзенне коштаў нафты, што акажа пазітыўны ўплыў на эканоміку Злучаных Штатаў і іншых краін - імпарцёраў нафты і газу.

- А што чакаць Расеі?

- Калі нават кошт нафты ў гэтым годзе знізіцца да дзевяноста даляраў за барэль, сярэднегадавы кошт усё яшчэ складзе 105 даляраў, што для Расеі не самы дрэнны варыянт. Але ў працяглай перспектыве, улічваючы санкцыі супраць нафтавага сектара Расеі, будучыня расейскай нафтавай прамысловасці, якая за апошнія пятнаццаць-дваццаць гадоў не вяла ніякіх інавацый, не развівалася, не займалася стратэгічным планаваннем, выглядае вельмі несуцяшальнай, - кажа амерыканскі фінансіст Грэгары Грушко.

Цім Эванс, аналітык Citigroup, робіць некалькі іншы прагноз, хоць і ён кажа аб рэзкай страце цікавасці фінансавых гульцоў да нафты:

- Апошнім часам назіраецца значны адток сродкаў з рынку нафтавых ф'ючэрсаў. Інвестары прадалі чатырыста пяцьдзясят тысяч кантрактаў на набыццё нафты, што эквівалентна 450 мільёнам барэляў нафты, што адчувальна на рынку, дзе штодня прапануецца дзевяць з паловай мільёнаў барэляў. Падзенне коштаў выклікае ўсё больш прыкметную страту цікавасці інвестараў да нафты, продаж кантрактаў і вывядзенне сродкаў з рынку нафтавых ф'ючэрсаў. Асабіста для мяне застаецца загадкай, чаму вялікія гульцы адмаўляюцца ад скупкі нафты, нягледзячы на трывожныя міжнародныя тэндэнцыі, розныя крызісныя сітуацыі. Бо абстаноўка практычна не змянілася за два месяцы, калі кошты на нафту былі значна вышэйшыя.

- Што вы думаеце пра тое, як можа выглядаць доўгатэрміновая тэндэнцыя коштаў нафты?

- Я думаю, што ў доўгатэрміновай перспектыве мы ўбачым ваганні пэўнай амплітуды пры нейтральнай агульнай тэндэнцыі. Чым ніжэй упадуць кошты, тым больш будзе спакусы ў інвестараў, якія валодаюць цяпер значнымі сродкамі. Мала таго, калі гэта падзенне зацягнецца, то можна чакаць ад краін - чальцоў АПЕК скаардынаваных спробаў стабілізаваць кошты, - кажа амерыканскі аналітык з Citigroup Цім Эванс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках