27 красавiка 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ заклікала кіроўцаў з 25 жніўня ўключаць блізкае святло фар

14
ДАІ заклікала кіроўцаў з 25 жніўня ўключаць блізкае святло фар

У Беларусі будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!".

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Менскай вобласці.

«У сувязі са сканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года, у мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 25 жніўня да 5 верасня 2014 года ў рэспубліцы будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!".

У ім задзейнічаныя супрацоўнікі ўсіх падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі АУС Беларусі.

Да пачатку навучальнага года ля шматлікіх школ на маршрутах руху дзяцей па тэрыторыі да бліжэйшага пешаходнага перахода абновіцца эксперыментальная разметка, якая пазначае кірунак руху да месца бяспечнага перасячэння праезнай часткі.

Бацькам і кіроўцам падчас сустрэч у працоўных калектывах будуць тлумачыцца прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, спосабы іх недапушчэння і прафілактыкі.

Таксама прадугледжваецца абавязковы рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі, каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху», - адзначылі там.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках