28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірмаш XVIII стагоддзя прайшоў у Зэльве

5

Традыцыйны «Аненскі кірмаш» прайшоў 22-23 жніўня ў Зэльве.

У XVIII стагоддзі гэта быў адзін з самых буйных кірмашоў у Еўропе, доўжыўся ён месяц. Сюды з'язджаліся тысячы купцоў, везлі коней, тытунь, адзенне, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

У гэтым годзе арганізатары пастараліся на славу і наладзілі сапраўднае свята: акрамя выставаў і канцэртаў, госці фестывалю змаглі паглядзець на конскія скачкі - фішку «Аненскага кірмашу», узяць удзел у майстар-класах, убачыць спаборніцтвы ў сілавым экстрыме і інш. Акрамя таго, на кірмашы былі падведзеныя вынікі конкурсаў на лепшы святочны каравай, стылізаваны строй, падворак.

Свята завяршылася канцэртам з удзелам Гюнэш, вогненным шоў, а таксама пеніста-лазерным шоў на танцавальнай пляцоўцы раённага дома культуры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках