3 траўня 2024, Пятніца, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік: Павелічэнне колькасці дзяцей - пытанне нацыянальнай бяспекі

92
Тозік: Павелічэнне колькасці дзяцей - пытанне нацыянальнай бяспекі

Пастанова аб павелічэнні падаходнага падатку да 13%, хутчэй за ўсё, будзе прынятая.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Ён каментаваў вынікі нарады ў Лукашэнкі 22 жніўня аб фармаванні новага механізму дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Прапанова аб павелічэнні падатку прагучала менавіта там, піша БелаПАН.

"Нічога з нічога не бывае. Гэта вялікія грошы, якія патрэбныя сёння для падтрымкі сем'яў, для падтрымкі дзяцей. Частка ў нас ёсць у бюджэце, а частка, хутчэй за ўсё, што будзе прынятая пастанова аб тым, каб устанавіць для ўсіх норму падаходнага падатку ў памеры 13%, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Усе гэтыя грошы, як падкрэсліў прэзідэнт, да аднаго рубля, будуць сыходзіць толькі на гэтыя мэты".

Пры гэтым Тозік звярнуў увагу на тое, што "дзеці, перш за ўсё, гэта здабытак сям'і". "І адказнасць за нараджэнне дзяцей, за іх выхаванне, забеспячэнне спачатку павінна несці сям'я. Дзяржава падстаўляе плячо, калі бачыць, што сям'і трэба дапамагчы. Гэта значыць, тут вельмі важна не пераступіць тую рысу, калі гэтая дапамога ўжо не дапамагае, а разбэшчвае, калі пачынае спараджаць утрыманскія настроі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне, якой у класічным разуменні павінна быць беларуская сям'я, Тозік сказаў: "У класічным разуменні беларуская сям'я павінна складацца з пяці чалавек: мама, тата і трое дзяцей, тады наш народ будзе прырастаць. Сёння праблема беларускай сям'і - павелічэнне колькасці дзяцей. Гэта фактар нашай нацыянальнай бяспекі, гэта фактар захавання нашага народа і фактар умацавання нашай дзяржавы".

"У нас склалася досыць сур'ёзная сістэма падтрымкі сям'і і дзяцей у сям'і. Мы бачым, што яна пачала працаваць. У 2013 годзе мы ўпершыню за 20 гадоў забяспечылі прырост насельніцтва. Тэндэнцыя пакуль няўстойлівая. Таму прэзідэнтам была прынятая пастанова, прадумаць, што можам прапанаваць яшчэ дадаткова да таго, што ў нас ёсць у рамках нашых магчымасцяў", - сказаў віцэ-прэм'ер пра праект "Вялікая сям'я".

На нарадзе ў Лукашэнкі 22 жніўня міністарка працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчэткіна прапанавала з 2015 года знізіць адсоткавыя стаўкі ў крэдытах на будаўніцтва жылля для маладых сем'яў. Акрамя таго, кіраўнік Мінпрацы прапанавала прааналізаваць эфектыўнасць дзейных дапамог за апошнія 2,5 года і, зыходзячы з практыкі прымянення, унесці змены ў закон аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках