4 траўня 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mustang Wanted павіншаваў Украіну з Днём незалежнасці з гмаху МДУ

10

Кіеўскі экстрэмал скарыў чарговы гмах у Маскве.

Украінец Грыгорый, вядомы пад імем Mustang Wanted, які любіць лазіць амаль без страхоўкі на гмахі, незвычайна павіншаваў Украіну з 23-й гадавінай незалежнасці. Ён узлез на спічак Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў футболцы з трызубам. Фота руфер апублікаваў на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«З Днём Незалежнасці, Украіна! Масква, МДУ», - падпісаў фатаграфію Mustang Wanted.

Руфер атрымаў вядомасць пасля таго, як падняў сцяг Украіны на іншым гмаху ў цэнтры сталіцы Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках