4 траўня 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Менску выпала траціна месячнай нормы ападкаў

1
На выходных у Менску выпала траціна месячнай нормы ападкаў

30,9% месячнай нормы ападкаў выпала ў Менску ўдзень 24 жніўня.

Пра гэта сведчыць карта рэсурсу надвор’я meteoinfo.by. У абсалютным вымярэнні колькасць ападкаў склала 25 мм, або 25 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі, піша БелаПАН.

Самыя моцныя ападкі былі зафіксаваныя на метэастанцыі «Палеская» ў Берасцейскай вобласці - 44 мм (61,1% жнівеньскай нормы), у Слуцку, Жыткавічах і Наваградку - 30 мм (39,5%, 39,5% і 33,7% ).

Апошні месяц лета выдаўся ў Менску дажджлівым: з 1 да 24 жніўня выпала 168,5% нормы (136,5 мм). Сярод абласных цэнтраў перавыкананая норма ў Берасце - 114,2% (86,8 мм). Самымі засушлівымі былі Гомель - 40,3% (27 мм) і Гародня - 68,6% (50,8 мм).

Бліжэйшымі днямі ападкі не спыняцца. У сталіцы дзённая тэмпература не перасягне 16 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках