4 траўня 2024, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебцы адзначылі Дзень незалежнасці Украіны

4

Некалькі сяброў руху «За свабоду» і партыі БНФ прайшлі па горадзе з жоўта-блакітным украінскім сцягам.

Іх маршрут пачаўся ад помніка князю Альгерду і закончыўся каля крыжа Ефрасінні Полацкай на ўзбярэжжы Дзвіны каля Успенскага сабора, перадае «Радыё Свабода».

«Па дарозе нас ніхто не чапаў, але праз некаторы час мы заўважылі, што нас суправаджае незнаёмы хлопец у цывільным і з відэакамерай. Аднак ён да нас не набліжаўся, не перашкаджаў запаліць свечкі, пакласці кветкі да крыжа і памаліцца за мір ва Украіне і за тых, хто загінуў за незалежнасць братняга ўкраінскага народа. Пакуль мы ішлі па вуліцы Суворава, да нас звярталіся мінакі. Але без якой-небудзь агрэсіі - толькі пыталіся, чаму мы ідзем з украінскім сцягам. Патлумачылі, што 24 жніўня адзначаюць Дзень незалежнасці Украіны, і што мы салідарныя з тымі, хто бароніць там свабоду і незалежнасць» - распавёў віцебскі каардынатар руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках