4 траўня 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран заявіў аб знішчэнні ізраільскага беспілотніка

Іран заявіў аб знішчэнні ізраільскага беспілотніка

Вартаўнікі Ісламскай рэвалюцыі заявілі, што ў Іране быў збіты ізраільскі беспілотнік.

Пра гэта паведамляе Associated Press, піша «Корреспондент».

Як гаворыцца ў заяве, беспілотнік быў збіты ракетай паблізу завода ўзбагачэння ўрану ў Натанзе, размешчаным за 240 кіламетраў на поўдзень ад сталіцы краіны Тэгерана. Абставіны і час інцыдэнту не ўдакладняюцца.

Прэс-сакратар Вартавых Ісламскай рэвалюцыі генерал Рамазан Шарыф заявіў, што збіты робат належаў да новага пакалення ізраільскіх беспілотнікаў. Паводле ягоных слоў, асноўная частка апаратуры беспілотніка ацалела і будзе вывучаная.

Інцыдэнт з беспілотнікам адбыўся на фоне перамоваў Ірана з «шасцёркай» (ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Расея, Францыя, Нямеччына) з нагоды сваёй ядзернай праграмы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках