3 траўня 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка перад стартам US Open - на 17 месцы ў рэйтынгу WTA

8
Азаранка перад стартам US Open - на 17 месцы ў рэйтынгу WTA

Сёння стартуе заключны ў гэтым сезоне тэнісны турнір серыі "Вялікага шалома" - адкрыты чэмпіянат ЗША.

Перад стартам на US Open найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка займае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу, які ўпэўнена ўзначальвае амерыканка Серэна Уільямс, піша БелТА.

Год таму гэтыя спаборніцы гулялі ў вызначальным паядынку US Open і поспеху тады дамаглася амерыканка - 7:5, 6:7 (6:8), 6:1. На старце цяперашняга амерыканскага першынства Вікторыя Азаранка сустрэнецца з японскай тэнісісткай Місакі Доі (90-е месца ў рэйтынгу WТА). Акрамя Вікторыі на цяперашнім US Open выступяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Вольга Гаварцова (117) у першым раўндзе будзе спаборнічаць з восьмай ракеткай планеты канадкай Эжэн Бушар, а дэбютант асноўнага этапу US Open Аляксандра Сасновіч (120) згуляе са славацкай тэнісісткай Ганнай Шмідлавой (67). На цяперашнім турніры 20-гадовая Аляксандра Сасновіч здолела прабіцца ў асноўную сетку, пераадолеўшы 3 кваліфікацыйныя раўнды.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках