3 траўня 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Санкт-Пецярбургу на акцыі за Украіну збілі журналіста «Эхо Москвы»

4

Падчас акцыі ў падтрымку Украіны ў Пецярбургу збілі журналіста радыёстанцыі "Эхо Москвы" Арсенія Весніна.

Пра гэта Веснін паведаміў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

"На акцыі ў падтрымку Украіны, дзе я працаваў як карэспандэнт "Эхо Москвы" ў Пецярбургу, на пікетоўцаў і актывістаў нападалі прадстаўнікі прарасейскіх нацыяналістычных груповак. Убачыўшы мікрафон "Эхо Москвы" чалавек з фота ударыў мяне нагой па руцэ і мікрафону. Паліцыя яго не затрымала. Потым я сустрэў яго праз паўгадзіны.

Ён ужо стаў біць нагамі па твары. Выбіў планшэт, мікрафон, разбіў акуляры. У гэты момант яго затрымалі. Мяне адвезлі ў паліцыю. Чакаю інспектара. Потым трэба фіксаваць пабоі. Калі ў вас ёсць відэа, а яны напэўна ёсць, прашу даслаць. Хто проста бачыў - дайце тэлефоны, не хочацца гэта пакідаць беспарана. Пішу на каленях у паліцыі, размаўляючы з мянтамі, прашу прабачэння за стыль", - напісаў журналіст.

Пазней журналіст паведаміў, што ў шпіталі яму дыягнаставалі страсенне мозгу і закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках