3 траўня 2024, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Сяброўства з суседзямі пазітыўна адбіваецца на здароўі

1
Навукоўцы: Сяброўства з суседзямі пазітыўна адбіваецца на здароўі

Сяброўскія стасункі з суседзямі пазітыўна адбіваюцца на здароўі сэрца, высветлілі амерыканскія навукоўцы з Мічыганскага ўніверсітэта.

У іх даследаваннях былі задзейнічаны звыш 5 тысяч чалавек старэйшых за 50 гадоў, якія не пакутавалі ад сарцава-судзінных захворванняў. Пераважна гэта былі замужнія дамы.

У самым пачатку праекта добраахвотніц папрасілі даць ацэнку сваім суседзям паводле 7-бальнай шкалы. Яны павінны былі адказаць на пытанне, наколькі ветлівыя і прыязныя іх суседзі, ці можна на іх разлічваць і давяраць ім, піша rg.ru.

Затым стан здароўя добраахвотніц адсочваўся цягам чатырох гадоў. За час даследавання 148 падыспытных перажылі інфаркт.

Высветлілася, што чым вышэйшы быў бал пры ацэнцы стасункаў з суседзямі, тым ніжэйшай была рызыка сардэчна-сасудзістых хвароб. Так, у людзей, якія ацанілі сваіх суседзяў на сем балаў з сямі, верагоднасць сардэчнага прыступу была зніжаная прыкладна на 67 адсоткаў у параўнанні з тымі людзьмі, якія паставілі суседзям толькі адзін бал, паведамляе MedNovelty.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках