3 траўня 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяменчанка абвясціў аб стварэнні партызанскага руху

10
Сяменчанка абвясціў аб стварэнні партызанскага руху

З сённяшняга дня пачынае працаваць call-цэнтр аб'яднанага грамадскага камітэта партызанскага руху Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведаміў камандзір спецбатальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка.

Паводле яго слоў, цягfv некалькіх дзён адбудзецца агульны сход лідэраў з розных абласцей і пасля фармавання ўстаноўчай групы лідэраў будзе праведзеная прэс-канферэнцыя.

Сяменчанка таксама паабяцаў даць для падрыхтоўкі партызан інструктараў трэніравальны лагер: "Спадзяемся на падтрымку Прэзідэнта Украіны і ведаем, што ёсць падтрымка Народа Украіны".

"Для "Данбаса" цяпер фармуем другі склад у трэніровачным лагеры ў зоне АТА. Частка з нас на ратацыю не пойдзе, таму патрэбен другі склад. Плюс нас пашырылі адной танкавай ротай. Абзвоньваць людзей паводле анкет", - напісаў ён.

Фота: AFP

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках