4 траўня 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Францыі пайшоў у адстаўку

1
Урад Францыі пайшоў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс падаў прэзідэнту Франсуа Аланду просьбу аб адстаўцы кабінета міністраў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Чакаецца, што новы ўрад будзе прэзентаваны ў аўторак. Сфармаваць кабінет кіраўнік дзяржавы зноў даручыў Вальсу.

Прычынай адстаўкі кабінета міністраў газета Figaro назвала канфлікт паміж Вальсам і міністрам эканомікі Арно Мантэбурам, да якога далучыўся міністр адукацыі Бенуа Амон, піша РБК.

У выхадныя гэтыя супярэчнасці сталі здабыткам грамадскасці: Мантэбур апублікаваў артыкул у Le Monde, у якім раскрытыкаваў дзейнасць кабінета.

Ён заявіў, што палітыка скарачэння дэфіцыту бюджэту невыгодная краіне, бо пагаршае беспрацоўе і прыводзіць да падзення папулярнасці левых. Таксама Мантэбур выказаўся за незалежную ад ЕЗ эканамічную палітыку, раскрытыкаваўшы палітыку ЕЦБ і Нямеччыны ў прыватнасці.

У выніку рознагалоссі паміж палітыкамі сталі настолькі сур'ёзнымі, што развязаць гэты канфлікт давялося кардынальна.

У пачатку красавіка Амон і Мантэбур разглядаліся галоўнай апорай Вальса пры яго прызначэнні на пасаду прэм'ера. Апаненты кіраўніка ўрада ўважалі яго за дрэннага кандыдата для кіраўніцтва левым кабінетам міністраў, паколькі да 2014 года ён прытрымліваўся правых перакананняў у эканоміцы.

Рэйтынг сацыялістаў цяпер знаходзіцца на самым нізкім узроўні з моманту абрання Аланда ў 2012 годзе. Апытанне Ifop паказвае, што толькі 17% французаў падтрымліваюць ягоную палітыку, прычым гэты паказчык зніжаецца. Падае і рэйтынг Вальса: калі ў чэрвені яму давяралі 45% грамадзян, то ў жніўні гэты паказчык знізіўся да 36%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках