3 траўня 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чэмпіянаце ў зборцы кубіка Рубіка ў Менску ўстанавілі 24 рэкорды

2
На чэмпіянаце ў зборцы кубіка Рубіка ў Менску ўстанавілі 24 рэкорды

Удзельнікі турніру спаборнічалі як у хуткаснай зборцы класічнага кубіка Рубіка, так і ў развязанні галаваломкі ўсляпую і нават нагамі.

На міжнародным чэмпіянаце ў хуткаснай зборцы кубіка Рубіка Cubing Fest 2014, які прайшоў у Менску, было ўстаноўлена 24 рэкорды. Пра гэта БелТА паведамілі арганізатары турніру. Аматарам галаваломак з Беларусі, Расеі, Украіны і Польшчы давялося пазмагацца ў 18 дысцыплінах чэмпіянату.

Найлепшай на чэмпіянаце стала зборная Расеі: спідкуберы падымаліся 10 разоў на вышэйшую прыступку пастамента. Прадстаўнікам з Украіны ўдалося здабыць першае месца ў чатырох дысцыплінах. Беларусы тройчы ўзялі золата. Так, прадстаўнік Беларусі Мікіта Лойка перамог у зборцы кубіка Рубіка 3х3х3 з заплюшчанымі вачыма, выканаўшы практыкаванне за 1 хвіліну 18 секунд. Ігар Мамуткін заняў першае месца ў вырашэнні галаваломкі Skewb (разнавіднасць кубіка Рубіка, вынайдзеная Тоні Дархэмом), а Арцёму Савосіку ўдалося падняцца на вышэйшую прыступку пастамента, сабраўшы ўсляпую за гадзіну 6 з васьмі кубікаў Рубіка 3х3х3. А вось у дысцыпліне "Кубік 5x5x5" пераможцу вызначыць не атрымалася - адзіны ўдзельнік тройчы не справіўся з задачай.

Цягам чэмпіянату беларускія спідкуберы ўсталявалі 14 нацыянальных рэкордаў у розных дысцыплінах. Расейскім удзельнікам атрымалася ўсталяваць 6 рэкордаў, а гасцям з Украіны - 4.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках