3 траўня 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўных «Полацк-Шкловалакна» памылі мазутам

7
Працоўных «Полацк-Шкловалакна» памылі мазутам

Блізу 300-400 чалавек, прыняўшы душ пасля змены, сталі пахнуць газай.

Аднак выказваць абурэнне з гэтай нагоды яны не гатовыя.

Пасля працоўнай змены 19 жніўня працаўнікі ААТ «Полацк-Шкловалакно» змушаныя былі мыцца вадой з мазутам, распавёў praca-by.info старшыня суполкі Свабоднага прафзвязу Беларускага Віктар Стукаў.

Са слоў рабочых, высветлілася, што ва ўстаноўцы падагрэву вады адбылася ўцечка гаручага мазуту, які трапіў у гарачую ваду.

- Пасля душа 19 жніўня людзі казалі, што дома ад іх пахла газай. Непаладку неўзабаве ліквідавалі. Але, як я зразумеў з размоў з рабочымі, непрыемны пах дагэтуль стаіць у душы, - распавёў Віктар Стукаў.

- Пасля змены душ прымае 300-400 чалавек. Працоўныя не могуць не памыцца. Я сам там працаваў, і памятаю, што калі не прыняць душ, то ўсё цела будзе калоцца і свярбець ад дробнага шклянога пылу, які ўтвараецца пры вытворчасці і апрацоўцы шкловалакна. Нават калі няма гарачай вады, рабочыя мыюцца халоднай.

Я цікавіўся, ці ёсць абурэнне сярод працоўных, ці гатовыя яны падняць гэтае пытанне перад начальствам, запатрабаваць маральную шкоду. Але працаўнікі не разумеюць, што ў гэтай сітуацыі трэба бараніць свае інтарэсы, каб больш такога не паўтаралася. Пакуль рашучых людзей, гатовых нешта патрабаваць, на жаль, няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках