3 траўня 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры атакавалі кампанію Sony

Хакеры атакавалі кампанію Sony

Кампанія Sony прызналася, што непаладкі ў працы онлайн-сеткі гульнявой сістэмы PlayStation былі выкліканыя атакай хакераў.

Сетка была цягам кароткага часу недаступная мільёнам карыстальнікаў праз так званую DDoS-атаку – самай распаўсюджанай зброі кіберзламыснікаў, якія арганізуюць штучна высокую колькасць зваротаў да сервераў, з-за чаго сетка "падае", перастае быць даступнай, перадае BBC.

Адначасова з атакай на сетку PlayStation, самай папулярнай, паводле некаторых звестак, гульнявой прыстаўкі ў свеце, у ЗША адбыўся інцыдэнт з самалётам, на якім ляцеў адзін з высокапастаўленых кіраўнікоў Sony.

Як было абвешчана, "з меркавання бяспекі" самалёту давялося змяніць маршрут падчас палёту.

Адна з груповак хакераў узяла на сябе адказнасць за гэты інцыдэнт. У Sony гэтую заяву пакуль не каментуюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках