4 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

84% расейцаў

28
84% расейцаў

Хто менавіта падтрымлівае Пуціна?

Газета "Ведамасці" піша, што 84% расейцаў ухваляюць эмбарга на імпарт прадуктаў.

Блогер Мікалай Падасакорскі правёў невялікі экспэрымент. Ён напісаў у радку пошуку ў Яндэксе "84% расейцаў" і стала зразумела, хто менавіта ўхваляе забарону заходняй ежы ў Расеі:

84% расейцаў не дапамагалі перасяленцам з Украіны

84% расейцаў баяцца лётаць на самалётах

84% расейцаў падтрымліваюць скасаванне мараторыя на смяротнае пакаранне

84% расейцаў спрабавалі паліць хоць бы раз у жыцці

84% расейцаў называюць падзеі ва Украіне дзяржаўным пераваротам

84% расейцаў не змаглі назваць ніводнага дасягнення Кабміна Дзмітрыя Мядзведзева

84% расейцаў задаволеныя адказамі Пуціна на «жывой лініі»

84% расейцаў не маюць грошай на жыллё

84% расейцаў задаволеныя узроўнем расейскай сістэмы адукацыі

84% расейцаў уважаюць сябе за патрыётаў

84% расейцаў разглядаюць гомасэксуальныя стасункі як маральна непрымальнымі

і што самае важнае:

Канстытуцыю не чыталі 84% расейцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках