4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мая Качыянчыч: Пазіцыя ЕЗ аб Беларусі не змянілася

4
Мая Качыянчыч: Пазіцыя ЕЗ аб Беларусі не змянілася

Паездка Кэтрын Эштан у Менск будзе прысвечаная толькі сустрэчы ў вярхах МС і Украіны.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў краін Мытнага саюза і Украіны ў Менску 26 жніўня будзе праходзіць у "спецыфічным кантэксце", Еўразвяз удзельнічае ў ёй на запрашэнне прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, паведаміла на брыфінгу ў Брусэлі ў панядзелак Мая Качыянчыч, афіцыйная прадстаўніца кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан, піша "Інтэрфакс".

"Гэта не двухбаковы візіт ЕЗ у Беларусь. Вы, вядома, ведаеце, якія цяпер стасункі паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю. У шэрагу высноў Рады ЕЗ гэтая сітуацыя выкладзеная. Ёсць праблемы ў палітычнай галіне, і пазіцыя Еўрапейскага Звязу ў сувязі з гэтым не змянілася", - сказала прэс-сакратарка.

Так яна адказала на пытанне, ці плануе Эштан у Беларусі сустрэчы з няўрадавымі і іншымі арганізацыямі падчас свайго візіту ў Менск.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках