4 траўня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўролаг з Дуброўна прадаваў лісткі непрацаздольнасці па $10

18
Неўролаг з Дуброўна прадаваў лісткі непрацаздольнасці па $10

Тры гады ён правядзе ў калоніі.

Урач-неўролаг з Дубровенскай цэнтральнай раённай лякарні правядзе бліжэйшыя тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

«Супрацоўнікамі ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў пачатку 2013 года была атрымана аператыўная інфармацыя пра тое, што лекар-неўролаг Установы аховы здароўя «Дубровенская ЦРЛ» бярэ грашовыя сродкі і іншыя матэрыяльныя ўзнагароды ад грамадзян у сувязі са станоўчым разглядам пытанняў, звязаных з выдачай фіктыўных медыцынскіх дакументаў (даведкі аб праходжанні медыцынскай камісіі для допуску да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі альбо аб часовай непрацаздольнасці)», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў, накіраваных на праверку гэтай інфармацыі было выяўлена 28 фактаў атрымання хабараў ад 16 грамадзян на тэрыторыі горада Дуброўна на агульную суму амаль 3,5 млн рублёў. Ва ўсіх выяўленых эпізодах злачыннай дзейнасці ў дачыненні да ўрача былі распачатыя крымінальныя справы паводле ч.1, 2 арт.430 КК (атрыманне хабару). Ён быў адхілены ад пасады і ўзяты пад варту.

7 жніўня гэтага года судом Дубровенскага раёна лекар ва ўсіх эпізодах атрымання хабараў асуджаны да адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць ва ўстановах і арганізацыях аховы здароўя пасады, звязаныя з выкананнем юрыдычна значных дзеянняў тэрмінам на тры гады. 19 жніўня прысуд без зменаў ўвайшоў у дзеянне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках