3 траўня 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкам абяцаюць перакінуць грошай

23
Медыкам абяцаюць перакінуць грошай

У Беларусі з 1 верасня падвышаюцца тарыфныя стаўкі (тарыфы) для асобных катэгорый работнікаў аховы здароўя.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №819 ад 23 жніўня 2014 года.

Дакумэнт уносіць змены і дадаткі ў пастанову Урада №303 ад 2 красавіка гэтага года.

У адпаведнасці з пастановай тарыфныя стаўкі лекарам-тэрапеўтам і лекарам-педыятрам, лекарам агульнай практыкі, а таксама лекарам-спецыялістам, якія выконваюць хуткую (неадкладную) медыцынскую дапамогу, павялічаныя на 60%. Медсёстрам, памочнікам лекара ў амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, медсёстрам агульнай практыкі, фельчарам, медработнікам фельчарска-акушэрскіх пунктаў і медыцынскім работнікам, што маюць сярэднюю медыцынскую адукацыю, якія выконваюць хуткую (неадкладную) медыцынскую дапамогу, - на 50%. На 40% падвышаныя тарыфныя стаўкі санітаркам хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі.

Акрамя таго, лекарам-спецыялістам (за выняткам названых вышэй) тарыфныя стаўкі павялічваюцца на 50%, медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю (за выняткам названых вышэй) - на 40%, малодшым медыцынскім сёстрам догляду хворых, няням, сёстрам-гаспадыням, санітаркам (за выняткам названых вышэй) - на 30%.

У пастанове ўдакладняецца, што дзеянне дакумэнта распаўсюджваецца на бюджэтныя ды іншыя арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя ў аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Прадугледжаная магчымасць нацыянальным органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным органам, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца арганізацыі аховы здароўя і медыцынскія навукова-практычныя цэнтры, накіроўваць сродкі, вызваленыя ў выніку аптымізацыі гэтых арганізацый і колькасці іх работнікаў, а таксама ашчады іншых выдаткаў, за выняткам выдаткаў на аплату камунальных паслуг (у частцы выдаткаў на аплату спажытых газу, цеплавой і электрычнай энэргіі) і капітальных выдаткаў, прадугледжаных на ахову здароўя ў нацыянальным бюджэце на 2014 год, на падвышэнне тарыфных заплат працаўнікоў аховы здароўя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках