3 траўня 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА: У Марыупалі дастаткова сіл, каб адбіць атаку

14
РНБА: У Марыупалі дастаткова сіл, каб адбіць атаку

Траса паміж Новаазоўскам і Марыупалем пад кантролем украінскіх сілавікоў.

Украінскія сілавікі кантралююць трасу паміж Новаазоўскам і Марыупалем. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА, палкоўнік Андрэй Лысенка, піша УНП.

Паводле ягоных слоў, цягам 24 жніўня назіралася зацішша ад абстрэлаў РФ, аднак сёння раніцай была зафіксаваная спроба расейскіх вайскоўцаў пад выглядам баевікоў з Данбаса арганізаваць адзін раён.

"Парушаная дзяржаўная мяжа Украіны, памежнікі ўступілі ў бой і выклікалі падмацаванне, прасоўванне вайсковай тэхнікі спынена агнём на рубяжы Шчарбак-Маркін. Цяпер траса Новпазоўск-Марыупаль знаходзіцца пад кантролем сіл АТА. З тэрыторыі РФ вядзецца абстрэл у кірунку Новаазоўска", - адзначыў Лысенка.

"У самым Марыупалі дастаткова сіл і сродкаў для таго, каб можна было стрымаць усяляякую атаку і адолець няпрошаных гасцей", - дадаў спікер РНБА.

Фота: AP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках