3 траўня 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы замацаваліся ў паўночнай частцы Луганска

7
Украінскія вайскоўцы замацаваліся ў паўночнай частцы Луганска

Аперацыя вызвалення абласнога цэнтра ад баевікоў прадаўжаецца.

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі замацаваліся ў паўночнай часткі Луганска. Пра гэта паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве, піша "Украінская праўда".

"Большая частка Луганска пакуль што кантралюецца баявікамі, у паўночнай частцы горада замацаваліся ўкраінскія жаўнеры і як раз адтуль будзе прадаўжацца наступ на горад і яго вызваленне", - распавёў ён.

Цягам двух дзён сілы АТА 39 разоў уступалі ў агнявы кантакт з тэрарыстамі ў раёне населеных пунктаў Аленёўка, Новасвятлоўка, Чумакі, Дэбальцава, Ніжняя Крынка, Пятроўскае, Маёрскае, Вергунскі раз'езд, Старобешэва, Зеркальнае, Луганск, Макарава, Белае, Новагрыгор’еўка, Мнагаполле, Красная паляна, Пакроўскае, Тоненькае, Красны Яр, Маламікалаеўка, Марьінка, Георгіевка, Аўдзееўка, Станіца Луганская і аэрапорта «Луганск».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках