4 траўня 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў не выключае асобнай сустрэчы Парашэнкі і Пуціна

20
Пяскоў не выключае асобнай сустрэчы Парашэнкі і Пуціна

Сярод тэм для абмеркавання - гуманітарная катастрофа на ўсходзе Украіны і патрэба ў спыненні агню.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ІТАР-ТАСС.

Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка, магчыма, правядуць асобную двухбаковую сустрэчу ў Менску ў аўторак. "Мы гэтага не выключаем", - паведаміў Дзмітрый Пяскоў.

У Маскве спадзяюцца, што ў Менску абмяркуюць усе праблемы крызісу на Украіне. "Тэм для абмеркавання вельмі шмат, - адзначыў ён. - Гэта і абмеркаванне ўнутрыўкраінскага крызісу, страшная гуманітарная катастрофа на ўсходзе краіны, патрэба ў спыненні агню".

Лідэры таксама могуць абмеркаваць "двухбаковыя стасункі РФ і Украіны, у тым ліку ў святле падпісання Кіевам пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ". "У гэтым пытанні, безумоўна, ёсць энэргетычны зрэз вельмі вялікі", - дадаў прэс-сакратар.

Першая і пакуль адзіная асабістая сустрэча кіраўнікоў Расеі і Украіны адбылася 6 чэрвеня 2014 года на Уістрэаме (Францыя), на мерапрыемствах у гонар 70-годдзя высадкі хаўруснікаў у Нармандыі. Яна доўжылася амаль 15 хвілін у прысутнасці лідэраў Нямеччыны і Францыі Ангелы Мэркель і Франсуа Аланда. Бакі гутарылі выключна пра крызіс ва Украіне і выказаліся, у прыватнасці, за больш хуткае спыненне баявых дзеянняў абодвух бакоў.

Сустрэча кіраўнікоў краін Мытнага саюза (Расеі, Беларусі, Казахстана) з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Менску запланаваная на 26 жніўня.

Фота: AP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках