4 траўня 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Бандарэнка: Веру, што мы не страцім тое, што маем

6
Зінаіда Бандарэнка: Веру, што мы не страцім тое, што маем

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка ўзгадвае падзеі 25 жніўня 1991.

У той дзень на пазачарговай сесіі Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. «Салідарнасць» папрасіла Зінаіду Бандарэнку ўзгадаць, чым запомніўся ёй гэты дзень.

- У тыя дні я не ўсведамляла значнасць тых падзей так ясна, як цяпер. Я тады сама яшчэ ва ўсім разбіралася. Гэта быў злом эпох. Добра памятаю тое пачуццё чакання зменаў. І гонару за тое, што мы атрымалі незалежнасць, - сказала яна.

Народная артыстка праводзіць паралелі паміж жніўнем 1991 года і нашымі днямі.

- Сёння, праз дзесяцігоддзі, сэрца баліць за тое, што адбываецца ў свеце. Падзеі вакол Украіны турбуюць - ці зможам утрымаць тое, што здабылі ў 1991-м? Вось неяк так, па-беларуску, хочацца верыць, што ўсё будзе добра. І хоць ёсць трывога, я веру, што мы не страцім тое, што маем. Каб выстаяць, мы павінны аб'яднацца. Магчыма, трэба дараваць адзін аднаму старыя крыўды, - кажа Зінаіда Бандарэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках