4 траўня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матч БАТЭ - «Слован» прададзена 12 тысяч білетаў

На матч БАТЭ - «Слован» прададзена 12 тысяч білетаў

26 жніўня БАТЭ на «Барысаў-Арэне» правядзе двубой у адказ раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Падтрымаць «жоўта-сініх» прыйдуць як мінімум 12 тысяч гледачоў - менавіта столькі білетаў прададзена на раніцу панядзелка.

Такім чынам, у касах самага сучаснага стадыёна краіны і офісе Ticketpro у Менску засталіся даступнымі для набыцця толькі блізу 200 квіткоў, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

Сектар G1 адведзены фанатам «Словану», таксама частка месцаў зарэзерваваў для сваіх партнёраў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках