4 траўня 2024, Субота, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пскове таемна пахавалі дэсантнікаў, якія загінулі на Данбасе

81
У Пскове таемна пахавалі дэсантнікаў, якія загінулі на Данбасе

У Пскове прайшлі закрытыя пахаваннеі мясцовых дэсантнікаў, якія загінулі ў Данбасе.

Як паведамляе Slon.ru са спасылкай на ўласныя крыніцы, сёння на могілках блізу палігона 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў вёсцы Выбуты Пскоўскай вобласці прайшлі пахаванні некалькіх вайскоўцаў. Крыніцы «Дажджу» таксама пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел амаль сто чалавек - у асноўным, родныя і блізкія. Былі агучаныя толькі імёны загінулых. Даты смерцяў і іх прычыны не былі пазначаныя.

Са слоў крыніцы Slon.ru, дзве свежыя магілы на гэтых могілках належаць байцам Кічаткіну і Восіпаву. Напярэдадні журналіст «Рускай планеты» Ілля Васюнін датэлефанаваўся да жонкі Леаніда Кічаткіна і пагаварыў з нейкім чалавекам, які прадставіўся Кічаткіным.

Раней міністэрства абароны Расеі зняпраўдзіла заявы NATO пра ўдзел вайскоўцаў пскоўскай дывізіі, часткова раскватараваных у Растоўскай вобласці, у «актыўных баявых дзеяннях» ва Украіне. Пры гэтым шэраг украінскіх СМІ 21 жніўня заявілі аб тым, што яны маглі загінуць на тэрыторыі АТА.

Тады ж стала вядома, што Сяргей Шайгу ўручыў асабоваму складу 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі «баявы» ордэн Суворава. Паводле слоў міністра абароны, гэта ўзнагарода ў тым ліку і за дзеянні дывізіі падчас рэферэндуму ў Крыме ў сакавіку гэтага года.

Таксама сёння генеральны дырэктар LookAtMe Аляксей Аметаў напісаў у сваім «Твітэры», што сустрэў у Бураціі мужчыну, які сцвярджаў, што ехаў на пахаванне сына-дэсантніка, які загінуў пад Данецкам.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках