26 красавiка 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў нагадаў аб праве Казахстана выйсці з ЕАЭС

36
Назарбаеў нагадаў аб праве Казахстана выйсці з ЕАЭС

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў нагадаў аб праве на выхад з ЕАЭС, калі будуць ушчамляцца інтарэсы краіны.

Як паведамляе Tengrinews.kz, пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Хабар».

«Калі не будуць выконвацца правілы, апісаныя ў дамове, Казахстан мае права выйсці з ЕАЭС. Я ўжо гэта казаў, і паўтараю зноў. Казахстан не будзе ўваходзіць у арганізацыі, якія пагражаюць нашай незалежнасці. Незалежнасць - гэта самае галоўнае наша багацце», - сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Ён адзначыў, што часта выказваецца меркаванне аб тым, што ў ЕАЭС інтарэсы Казахстана будуць ушчамляцца. «Гэта не так. Калі прэзідэнты Казахстана, Расеі і Беларусі збіраюцца і развязваюць пытанні, калі хтосьці адзін супраць, то пастанова не прымаецца. Гэта называецца кансэнсус. Калі мне не спадабаецца іх пастанова, то я выкажуся супраць, і яна прынятая не будзе . Гэта азначае, што ў нас ва ўсіх аднолькавыя правы», - сказаў Назарбаеў.

«Ёсць Еўразійская эканамічная камісія, у якой па тры чалавекі з кожнай краіны і 3 намеснікі прэм'ер-міністра. У іх таксама пастановы прымаюцца разам. Калі сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў – таксама», - дадаў ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках