4 траўня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Новаазоўскам гараць расейскія танкі

103
Пад Новаазоўскам гараць расейскія танкі

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон расейскіх жаўнераў.

Журналіст Пётр Шуклін са спасылкай на свае крыніцы сцвярджае, што спроба атакаваць Марыупаль праваленая. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Гараць рускія танкі ў раёне Новаазоўска. Ёсць палонныя расейскія жаўнеры. Пакуль жывыя. Спадзяюся, украінскія жаўнеры пашкадуюць дурных. Сам горад цалкам кантралюецца Узброенымі сіламі Украіны. Мясцовыя жыхары фіксуюць шматлікія пралёты ўкраінскай авіяцыі ў бок КПП Украіны з Расеяй, а таксама ў бок Маркіна і Шчарбака. Рэшткі разбітых падраздзяленняў расейскай арміі адступаюць назад да мяжы. За імі па пятах украінская армія. Такія-сякія падраздзяленні быццам бы прарваліся ўглыб украінскай тэрыторыі і адрэзаныя ад мяжы. Дзесьці там яны сабе пакуль яшчэ лазяць. Але гэта часова. Не турбуйцеся. Войска працуе. Не вядзіцеся на дэзінфармацыю Пуціна. Рускія прыехалі - рускія згарэлі. Звыкаемся», - паведаміў Пётр Шуклін.

Нагадаем, як паведаміў сёння ў час брыфінгу ў Кіеве прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага Цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, а 05:20 раніцы ў раёне населеных пунктаў Шчарбак і Новаазоўск змяшаная калона бронетэхнікі ў складзе 10 танкаў, 2 БМП і 2 «Уралаў» парушыла дзяржаўную мяжу Украіны.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках