3 траўня 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі: Каб трапіць у басейн, чаргу занялі а 4 раніцы

40
Менчукі: Каб трапіць у басейн, чаргу занялі а 4 раніцы

Бацькам прыходзіцца браць адгулы і стаяць ля касы блізу пяці гадзін.

- Адправіла мужа ў басейн «Алімпійскі», што на вуліцы Каліноўскага. Ён там стаяў з 7 раніцы. Праз пяць гадзін давялося браць абанемент на нязручны для нас час і дні, - распавядае «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» мама 6-гадовага Сяргея.

Журналісты прыехалі ў «Алімпійскі» у панядзелак да 11 раніцы, калі продаж абанементаў быў у самым разгары. Такія чэргі ў наш час рэдка ўбачыш! Ля кас тоўпілася блізу сотні мам, тат і бабуль з дзядулямі.

- Тут людзі з 4-х раніцы чаргу займалі. А да сямі тут ужо натоўп быў, - кажа дзядуля будучага плыўца. - Хочам запісаць унука на вячэрнія заняткі. Нікому не хочацца зрывацца з працы, каб везці дзіця на заняткі апоўдні.

- Мне адгул на працы прыйшлося ўзяць, - кажа малады бацька ў сярэдзіне патоку. - Калі не запісаць дзіця цяпер, то потым 25-га чысла кожнага месяца трэба сюды хадзіць у надзеі, што вольнае месца з'явіцца.

У «Алімпійскім» ёсць два тыпу груп: малыя трапляюць у секцыі для пачаткоўцаў (ад 6 да 10 гадоў), а тыя, хто старэйшыя - у аздараўленчыя (ад 10 да 16). І ў тыя і ў іншыя жадаючых запісацца было шмат. Касіркі раз-пораз выходзілі і адзначалі на лістку з раскладам астатнія месцы. Ужо да 10-й раніцы некаторыя групы былі набраныя.

- Лядовых палацаў панабудоўвалі, а басейнаў дзецям не хапае, - абураюцца ў чарзе.

У выніку да 11 гадзін у продажы не засталося месцаў у групах у камфортны для бацькоў непрацоўны час.

- Чэргі ў нас такія таму, што суадносіны кошту і якасці – можа найлепшыя ў горадзе, - кажа адміністратар. - Занятак каштуе 32 тысячы рублёў, у той час як у іншых басейнах - 50 - 60 тысяч і вышэй. З такіх цэнтраў да нас прыходзяць. Высвятляецца, іх там нічому не навучылі. А ў нас яны хутка вучацца плаваць. Пашырыць групы, каб усе маглі трапіць у секцыі? У групах навучаюцца па 15 чалавек. Калі іх павялічыць, то знізіцца ўзровень навучання. Ды і басейн жа не гумавы. Асабліва ў малодшых груп.

А якая сітуацыя ў іншых менскіх басейнах?

- У нас вялікіх чэргаў не было, мы прадавалі абанементы чатыры дні: з 18 па 21 жніўня, - кажуць у касе Палаца воднага спорту. - 26-га жніўня ў вольны продаж паступяць рэшткі, але іх вельмі мала. Адзін занятак каштуе 50 тысяч.

Нагадаем, два гады таму старшыня Беларускай федэрацыі плавання Анатоль Тозік заявіў, што ў краіне не павінна быць дзяцей, якія не ўмеюць плаваць. Як бачым, пакуль не ўсім атрымоўваецца нават запісацца ў секцыю.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках