3 траўня 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Грыцэнка: Парашэнку трэба адмяніць паездку ў Менск

54
Анатоль Грыцэнка: Парашэнку трэба адмяніць паездку ў Менск

Гаварыць з Пуціным няма пра што.

Народны дэпутат Украіны, лідэр партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоль Грыцэнка запатрабаваў ад Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі адмяніць свой візіт у Менск, запланаваны на аўторак 26 жніўня. Пра гэта палітык і былы міністр абароны напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Парашэнка павінен адмяніць паездку ў Менск на перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Тым больш, няма пра што гаварыць там адзін на адзін з Пуціным-агрэсарам - ва ўмовах, калі агрэсар не спыняецца, і гэтай ноччу нахабна перасякае мяжу калонамі бронетэхнікі, пагражае захапіць Марыупаль, агнём артылерыі са сваёй тэрыторыі надалей забівае нашых жаўнераў», - піша Грыцэнка.

Палітык нагадаў, што міністр замежных спраў Расейскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў анансаваў магчымую двухбаковую сустрэчу Парашэнкі і Пуціна ў Менску і пры гэтым прапануе Украіне яшчэ адзін «гуманітарны канвой». Грыцэнка упэўнены, што Парашэнка ў такі час павінен быць у краіне і як Вярхоўны галоўнакамандуючы непасрэдна кіраваць яе абаронай.

«Не бачу ніякага сэнсу Прэзідэнту ехаць у Менск, ні з пункту гледжання выніковасці перамоваў, ні тым больш - з пункту гледжання годнасці і павагі да сваёй краіны і яе жаўнераў, якія цяпер гінуць ад агню Пуціна-агрэсара», - падсумаваў Грыцэнка.

Нагадаем, 26 жніўня ў Менску адбудзецца сустрэча ў фармаце Украіна - ЕЗ - «Еўразійская тройка» (Беларусь, Казахстан, Расея) для абмеркавання пытанняў, звязаных з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ, энергетычнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі ў Данбасе.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках