4 траўня 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквічы на Rolls-Royce збілі лекараў хуткай дапамогі ў Геленджыку

31
Масквічы на Rolls-Royce збілі лекараў хуткай дапамогі ў Геленджыку

Кіроўца іншамаркі абурыўся тым, што «хуткая» спынілася ў неналежным месцы і перакрыла яму дарогу.

Не жадаючы выслухоўваць тлумачэнні шафёра «хуткай», мужчыны выйшлі з аўто і справакавалі бойку, «Газета.Ру».

«Я ўстала паміж кіроўцам і тым, хто збіваў. Калі я стаяла паміж кіроўцам і тым, хто наносіў удары кіроўцу, мімаходзь закранулі і мяне. Там была такая бойка, я яшчэ спрабавала ў гэты момант датэлефанавацца да 02, 03. Калі яны селі ў машыну, ён сказаў: «Ды ты нічога не зробіш», - распавяла фельчар выязной брыгады Святлана Аітава.

Перад тым як выехаць з двара, кіроўца Rolls-Royce паказаў медыкам пасведчанне з надпісам «Вымпел». Паліцыя ўстанаўлівае ўсе падрабязнасці здарэння.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках