Перад сустрэчай у Менску затрымліваюць актывістаў апазіцыі
15- 26.08.2014, 8:53
- 22,631
Міліцыя праводзіць затрыманні напярэдадні сустрэчы Парашэнкі, Пуціна і кіраўніцтва ЕЗ.
Зміцера Крамянецкага міліцыянты забралі проста з дому. Пра затрыманне ягоная дзяўчына паведаміла праваабаронцы Настасіі Лойцы, перадае «Радыё Свабода».
«Прыйшлі, сказалі «пайшлі» і адвялі», - сказала яна.
Таксама супрацоўнікі міліцыі ламаліся ў кватэру актывіста «Маладога фронту» Рамана Васільева. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Мікалай Дземідзенка.
Учора актывіст «Змены» Павел Вінаградаў паводле абвінавачвання ў дробным хуліганстве быў асуджаны на 10 дзён арышту.
На думку праваабаронцаў, затрыманні актывістаў, магчыма, звязаны з сустрэчай лідэраў Украіны і Мытнага саюза, якая адбудзецца ў Менску 26 жніўня.