Расейскі дэсантнік: БМД узарвалі, і я зразумеў, што гэта не вучэнні, а Украіна (Відэа)
67- 26.08.2014, 9:45
- 62,382
Апублікаваныя новыя кадры з допытаў расейскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон у Данбасе.
25 жніўня паблізу населенага пункта Зеркальны Амвросіеўскага раёна Данецкай вобласці супольная аператыўная група Узброеных сіл Украіны і СБУ затрымала дзесяць службоўцаў 331 палка 98 Свірскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл РФ (в\ч 71211), паведамляе «Інфармацыйны супраціў».
Затрыманыя далі паказанні аб тым, што батальён дэсантнікаў 23 жніўня быў перадыслакаваны чыгуначным транспартам у Растоўскую вобласць РФ, а пад тры гадзіны ночы 24 жніўня падраздзяленне было паднятае на трывогу і атрымала загад правесці марш у складзе калоны з некалькіх дзесяткаў БМД.
Толькі афіцэрскаму складу было паведамлена, што расейская тэхніка ўварвецца на тэрыторыю Украіны.
«Маю баявую машыну ўзарвалі, і толькі тады я зразумеў, што гэта не вучэнні, а рэальныя баявыя дзеянні", - распавёў баец.