Парашэнка прылятае ў Менск на дзве гадзіны раней за Пуціна
15- 26.08.2014, 10:07
- 10,755
Першым на сустрэчу ў фармаце "Украіна-Мытны саюз - ЕЗ" у Менску плануе прыляцець прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.
Прыкладны час прыбыцця ўкраінскага прэзідэнта - 11.15.
Праз 15 хвілін прызямліцца самалёт з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісарам у гандлі Карэл дэ Гюхт.
А 12.00 у Менску чакаюць прыбыцця прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.
А 13.15 чакаецца борт еўракамісара энэргетыкі Гюнтэра Германа Этынгера.
Апошнім, прыкладна а 13.20, прыляціць прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.
Перамовы запланаваныя папярэдне на 14.30 у Палацы Незалежнасці ў Менску.