БАТЭ сёння згуляе са «Слованам»
1- 26.08.2014, 10:08
- 4,120
26 жніўня БАТЭ на «Барысаў-Арэне» правядзе двубой у адказ раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Падтрымаць «жоўта-сініх» прыйдуць як мінімум 12 тысяч гледачоў - менавіта столькі білетаў прададзена на раніцу панядзелка.
Пачатак матчу на «Барысаў-Арэне» - а 21.45. Жывую трансляцыю пакажа «Беларусь 2».
Першы двубой у Браціславе закончыўся выніковай нічыёй 1:1.