Канадскія знішчальнікі прызямліліся на вайсковай базе ў Літве
2- 26.08.2014, 14:09
- 7,665
Чатыры канадскія знішчальнікі F-18 Hornet здзейснілі пасадку на літоўскай вайсковай базе ў Шаўляй.
Пра гэта паведамляе міністэрства абароны Літвы, піша РБК.
Паводле паведамленняў міністэрства, гэта першы ўдзел Канады і канадскай авіяцыі ў місіі NATO ў ахове паветранай прасторы балтыйскіх краін. Чатыры знішчальнікі будуць удзельнічаць у місіі цягам 4 месяцаў. У месцы з імі ў аперацыі воўзьмуць удзел 4 знішчальнікі Партугаліі. Яны бяруць удзел у місіі ўжо другім разам.
Краіны Балтыі - Літва, Латвія і Эстонія - не маюць авіяцыяй для аховы сваёй паветранай прасторы, якая вядзецца іх партнёрамі ў NATO .В сакавіку гэтага года была прынятая пастанова аб павелічэнні колькасці знішчальнікаў, якія выконваюць ахову, да васьмі.