26 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самаабвешчаны «мэр» Славянска шукае працу ў Беларусі

44

Уладзімір Паўленка заяўляе, што стаў «мэрам» Славянска выпадкова.

Гэта адбылося пасля таго, як баевікі знялі з гэтай пасады Вячаслава Панамарова. І сябе, і іншых чыноўнікаў, якія супрацоўнічалі з тэрарыстамі «ДНР» у акупаваным імі горадзе Данецкай вобласці, ён уважае за закладнікаў сітуацыі, паведамляе «Белсат».

З апошнім самаабвешчаным «мэрам» Славянска Уладзімірам Паўленкам прарасійскія тэрарысты абышліся так, як у часы Другой сусветнай вайны гітлераўцы паступалі з калабарантамі: ноччу яны таемна пакінулі горад, а яго нават не папярэдзілі. Яму давялося таемнымі шляхамі бегчы са Славянска, пакуль туды не прыйшла Нацгвардыя Украіны.

Цяпер у Славянску праводзяць люстрацыю. Некалькіх асоб, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі, арыштавалі і дапытваюць. Паўленка разумее, што ўкраінскія ўлады запатрабуюць яго экстрадыцыі. У Менску ён знаходзіцца з 22 жніўня. Спадзяецца, што «нейтральная» Беларусь яго не выдасць. Цяпер ён зарэгістраваўся як звычайны грамадзянін Украіны і хоча знайсці працу.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках