Пуцін прысвяціў вайне ва Украіне менш за 3% сваёй прамовы ў Менску
24- 26.08.2014, 19:32
- 27,024
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Менску прысвяціў вайсковаму канфлікту ва Украіне менш за 3% сваёй прамовы.
Гэта вынікае з тэксту, што размешчаны на сайце Крамля, піша Украінская праўда.
Так, з агульнага аб'ёму, які складае 1165 слоў, Пуцін ускосна згадаў пра сітуацыю на ўсходзе Украіны толькі ў самым канцы прамовы, прысвяціўшы гэтаму толькі 33 словы, гэта значыць 2,83%.
У гэтым пасажы ён традыцыйна заклікаў «звярнуць увагу на надзённыя інтарэсы жыхароў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў» і да мірных перамоваў з імі.
Астатнюю прамову ён прысвяціў развагам пра эканоміку і крытыку намераў Украіны ратыфікаваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ.
У сваю чаргу карэспандэнтка Associated Press Наталля Васільева, якая прысутнічала на сустрэчы, у сваім Твітары адзначыла, што такім чынам Пуцін «ігнаруе слана ў пакоі».
Early takeaway from meeting: Putin ignores elephant in the room (war in Ukraine) and rants about trade, mentions war only in passing.
— Nataliya Vasilyeva (@NatVasilyevaAP) sierpień 26, 2014
Як вядома, Пётр Парашэнка мяркуе, што на гэтай сустрэчы ў Менску вызначаецца лёс Еўропы і ўсяго свету.