26 красавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на будаванай ЦЭЦ у Лунінцы (Фота)

46

Выбух адбыўся пад 17 гадзін і быў велізарнай сілы.

Пакуль вядома аб адным загінулым, паведамляе «Медыя-Палессе».

Меркавана выбух адбыўся ў электрафільтры. Аднак дакладнай інфармацыі на гэты конт няма, прычына высвятляецца. Адзін работнік, які знаходзіўся побач з электрафільтрам, загінуў на месцы. Двое пацярпелых дастаўленыя ў Лунінецкую раённую лякарню.

Шкло павылятала не толькі на ЦЭЦ, але і ў бліжэйшых будынках. На месцы аварыі працуюць групы РАНС, РАУС, райаддзела Следчага камітэта і іншых службаў.

Афіцыйнае адкрыццё ЦЭЦ на мясцовых тыпах паліва планавалася на верасень, праводзіліся выпрабавальныя працы.

Будаўніцтва цеплаэлектрацэнтралі было пачатае ў сакавіку 2012 года. Са сведчанняў спецыялістаў, 70% абсталявання будучай ЦЭЦ - беларускай вытворчасці, сама турбіна - нямецкая.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках