100 адзінак бронетэхнікі гатовыя ўварвацца з Расеі ва Украіну
4- 26.08.2014, 20:15
- 16,438
Непадалёк ад Гукава Растоўскай вобласці ўкраінскія сілавікі выявілі блізу 100 адзінак вайсковай тэхнікі.
Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
«На мяжы з Украінай непадалёк Гукава Растоўскай вобласці Расейскай Федэрацыі выяўлена блізу 100 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку танкі, БМП, грузавікі, сістэмы Град, якія, верагодна, плануюць адправіць ва Украіну», - сказаў ён.
Лысенка таксама паведаміў, што ўкраінскія сілавікі праводзяць «зачыстку» ў населеным пункце Радакова Луганскай вобласці і наступаюць ў кірунку Камісараўка - Алчэўск.
Таксама, са слоў спікера РНБА, байцы Нацгвардыі і частка тэхнікі, якая была паказаная падчас вайсковага парада ў Дзень Незалежнасці, ужо адправіліся ў зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.