Пілотамі гелікоптэра, што разбіўся ў Паўднёвым Судане былі расейцы
2- 26.08.2014, 21:30
- 7,172
Ахвярамі катастрофы гелікоптэра міратворчай місіі ААН, які разбіўся ў зоне баявых дзеянняў у Паўднёвым Судане, сталі тры чалавекі.
Афіцыйны прадстаўнік ААН Стэфан Дужарык, выступаючы на брыфінгу, заявіў, што пілотамі гелікоптэра былі грамадзяне Расеі, піша РІА «Навіны».
«Экіпаж складаўся з расейскіх грамадзян, а гелікоптэр быў наняты паводле кантракту ў расейскай кампаніі», - распавёў Дужарык.
Таксама вядома, што адзін чалавек на борце гелікоптэра выжыў, ён дастаўлены ў шпіталь. Ягоная нацыянальнасць не ўдакладняецца.
Раней стала вядома, што гелікоптэр ААН разбіўся ў Паўднёвым Судане.
Архіўнае фота AFP