26 красавiка 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў падпісаў закон аб санкцыях супраць Расеі

6
Турчынаў падпісаў закон аб санкцыях супраць Расеі

Падпісаны дакумент накіраваны на подпіс прэзідэнту Украіны.

Украіна на падставе прынятай пастановы плануе ўвесці санкцыі супраць 65 кампаній і 176 фізічных асоб РФ.

Старшыня Рады Аляксандр Турчынаў падпісаў прыняты парламентам закон №4453а пра санкцыі супраць Расеі і накіраваў яго на подпіс прэзідэнту Украіны, паведамляе афіцыйны сайт ВР.

Як паведамляў Корреспондент.net, 8 жнiўня Кабінет міністраў Украіны ухваліў законапраект аб увядзенні санкцый у дачыненні да замежных асоб, якiя чыняць злачынства супраць Украіны. У аўторак, 12 жніўня, Рада ў першым чытанні большасцю галасоў падтрымала адпаведны дакумент.

У ліку санкцый замарожванне актываў, забарона на дзейнасць на тэрыторыі Украіны, вяшчанне і працу ў яе інтэрнэт-прасторы, у прыватызацыі, карыстанні ліцэнзіямі, а таксама транзіт праз яе тэрыторыю.

Разам з тым, Нацыянальная рада ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання, Украінская асацыяцыя выдаўцоў перыядычнай прэсы і Медыяэкспэрты выступілі супраць прыняцця ўрадавага законапраекта аб санкцыях.

За ўнясенне змяненняў у законапраект выступіла таксама міжнародная арганізацыя Freedom House.

Фота: AFP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках