Навальны: Дэпутат Дзярждумы вядзе старонкі ў «Твітэры» Аксёнава і «пракурора» Крыма
1- 27.08.2014, 10:40
- 11,751
Гаворка ідзе пра Канстанцін Рыкава, які з'яўляецца дэпутатам Дзярждумы ад «Адзінай Расеі».
Апазіцыйны да «Крамлю» расейскі блогер Аляксей Навальны распавёў аб галоўным інтэрнэт-ідэолагу расейскай улады, які з'яўляецца аўтарам, так званай «Расейскай вясны», і каманда якога вядзе ўсё «крымскія твітэры» ў тым ліку і першых асоб самаабвешчанай улады «Рэспублікі».
Як піша Навальны на сваёй старонцы, гаворка ідзе пра Канстанцін Рыкава (на фота), які з'яўляецца дэпутатам Дзярждумы ад «Адзінай Расеі», кіраўніком інтэрнэт-дэпартамента «Першага канала», а таксама адным з заснавальнікаў руху «За Пуціна».
«Канстанцін не сумуе. Ён ведае, што патрыятызм-пуцінстайл выдатна аплачваецца ў нашай краіне. Наколькі я разумею, менавіта рыкаўўская каманда вядзе ўсё «крымскія» твітэры: «пракурора-няшы» Паклонскай, прэм'ера Аксёнава і г. д.», - піша Навальны.
Пры гэтым у сваім матэрыяле блогер адзначае, што расейскі патрыятызм Рыкава не замінае яму мець вілу ў адной з самых шыкоўных курортных зон Францыі, піша ru.krymr.com.
«Адсюль, не шкадуючы ні сябе, ні клавіятуры кампутара, піша свае твіты пра Расейскую Вясну і смерць у акопе наш Канстанцін», - сцвярджае Навальны.
У пацверджанне сваіх слоў пра заможнасць дэпутата, блогер падае дакументальныя факты і фота.
16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы рэферэндум аб статусе паўвострава, паводле вынікаў якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі Звяз, ні ЗША не прызналі гэтае галасаванне і мяркуюць, што Крым Расея анэксавала.