Кэмеран падтрымае кандыдатуру Туска на пасаду кіраўніка Еўрапейскай Рады
1- 27.08.2014, 11:49
- 4,371
Брытанскі прэм'ер мяркуе, што польскі калега будзе спрыяць укараненню рэформаў у ЕЗ, якія прывядуць да большай дэцэнтралізацыі.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран мае намер выказацца ў падтрымку кандыдатуры кіраўніка польскага ўрада Дональда Туска на пасаду старшыні Еўрапейскай Рады, пішуць брытанскія СМІ.
Кэмеран, як чакаецца, заявіць пра гэта на саміце ЕЗ у Брусэлі 30 жніўня, дзе будзе вызначацца, прынамсі, пытанне аб тым, хто зменіць Гэрмана ван Рампея на пасадзе старшыні Еўрарады і Кэтрын Эштан на пасадзе кіраўніка дыпламатыі ЕЗ, піша "Інтэрфакс".
"Нашая канчатковая мэта - забяспечыць прызначэнне на гэтую пасаду кандыдата, які гатовы супрацоўнічаць з Вялікабрытаніяй для развязання нашых праблем бліжэйшыя гады", - цытуюць СМІ прадстаўніка канцылярыі кіраўніка брытанскага ўрада.
Брытанскі прэм'ер мяркуе, што польскі калега будзе спрыяць укараненню рэформаў у ЕЗ, якія прывядуць да большай дэцэнтралізацыі, адзначаюць выданні.
Сам Туск яшчэ не выстаўляў кандыдатуры на пасаду кіраўніка Еўрарады.
Фота: Getty Images