26 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Авакава: Ідзе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну

1
Дарадца Авакава: Ідзе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну

Уварванне расейскіх войскаў ва Украіне адбываецца ў некалькіх кірунках.

Пра гэта ў эфіры Еспресо TV заявіў Заран Шкірак, дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава.

«Трэба адзначыць, што адбылося поўнамаштабнае вайсковае ўварванне ВС РФ на тэрыторыю Украіны. Яно адбываецца ў некалькіх накірунках. І сёння сваімі дзеяннямі Генштаб Расеі спрабуе расцерушыць сілы байцоў АТА, каб узяць пад кантроль населеныя пункты на Данбасе», - сказаў ён.

Раней Дзяржаўны дэпартамент ЗША пацвердзіў актыўнасць расейскіх рэгулярных войскаў на ўсходзе Украіны.

Са слоў прэс-сакратара Дзярждэпу Джэн Псакі, зыходзячы з інфармацыі, расейцы пераходзяць у наўпроставую вайсковую контратаку ва Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках