Мэбляр з Бабруйска незаконна зарабіў 40 мільёнаў
30- 28.08.2014, 9:42
- 18,022
Бабруец незаконна зарабіў на вырабе мэблі больш за Вr40 млн.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці.
Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Бабруйску падчас пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі выявіла факт прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. За паўтара года на вырабе мэблі (кухняў, шаф-купэ) паводле замоў грамадзян бабруец незаконна зарабіў Вr40,6 млн. Частку сродкаў ён атрымліваў у далярах ЗША.
Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Магілёўскай вобласці. За устаноўленае правапарушэнне жыхару Бабруйска пагражае штраф да Вr15 млн. З канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.