26 красавiка 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка расейскага афіцэра: Радзіма ад яго адкараскалася

32
Жонка расейскага афіцэра: Радзіма ад яго адкараскалася

Кастрамскога дэсантніка пад выглядам вучэнняў адправілі на вайну ва Украіну.

Жонка Кастрамскога дэсантніка, афіцэра 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка, Алена паведаміла, што яе мужа адправілі тыдзень таму назад з Кастрамы "на вучэнні ў Растоўскую вобласць".

Такі ліст жанчына напісала ў рэдакцыю радыё "Эхо Москвы".

"Цяпер ён вось ужо тыдзень не выходзіў са мной на сувязь, з палка ўжо трое загінулых, і ніхто не ведае, дзе яны і калі вернуцца. Усе разумеюць, што яны ва Украіне, але ніхто не ведае, што рабіць. Мне страшна, я баюся за мужа і разумею, што іх неяк трэба вяртаць", - піша яна.

"Стала страшна, горка і крыўдна: выходзячы замуж за вайскоўца, я ганарылася тым, што буду афіцэрскай жонкай, што мой муж будзе абараняць Радзіму, а напраўду атрымліваецца, што гэтая самая "Радзіма" адмовілася ад яго, зняўшы ўсе апазнавальныя знакі з вайскоўцаў і зафарбаваўшы нумары на БМД. Дзеля чаго?

Мой муж на вайне... Незразумела за каго ваюе... Я нічога пра яго не ведаю... Не маю аніякага ўяўлення, калі ён вернецца... І я не хачу, каб гэта ўсё замялі, а хлопцы працягвалі гінуць, употай вывезеныя на Украіну. Я хачу крычаць пра гэта, крычаць аб тым, што нашых мужоў і сыноў забіваюць. Я не хачу чакаць новых спісаў забітых і параненых, я хачу, каб гэтае пекла скончылася, а хлопцы вярнуліся дадому", - расказала пра сваё гора жанчына.

Нагадаем, 20 жніўня сілы антытэрарыстычных аперацыі ў баі пад Луганскам захапілі дзве баявыя машыны дэсанту Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Расейская Федэрацыя).

25 жніўня паблізу населенага пункта Зяркальнае Амвросіеўскага раёна Данецкай вобласці супольная аператыўная група Узброеных Сіл Украіны і СБУ затрымала дзесяць вайскоўцаў 331-га палка 98-й Свірскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл РФ (в\ч 71211, дыслакуецца ў Іванава).

Затрыманыя далі сведчанні аб тым, што батальён дэсантнікаў 23 жніўня быў перадыслакаваны чыгуначным транспартам у Растоўскую вобласць РФ, а пад тры гадзіны ночы 24 жніўня падраздзяленне было паднятае на трывогу і атрымала загад здзейсніць марш у складзе калоны з некалькіх дзесяткаў БМД. Толькі афіцэрскаму складу было паведамлена, што расейская тэхніка ўварвецца на тэрыторыю Украіны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках